Крытэрыі ацэнкі конкурсу

Ацэнка суб’ектаў гаспадарання, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, праводзіцца па наступных асноўных крытэрыях:

  • агульны аб’ём экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні, у тыс. дол. ЗША;
  • тэмп росту экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні да папярэдняга года, разлічаны па формуле [(экспарт за справаздачны перыяд / экспарт за папярэдні перыяд) * 100], у працэнтах;
  • сальда знешнегандлёвай дзейнасці ў тыс. дол. ЗША;
  • аб’ём экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці ў вартасным выражэнні на аднаго працуючага, вылічаны па формуле: [экспарт за справаздачны перыяд / сярэдняспісачная колькасць работнікаў у справаздачны перыяд], у дол. ЗША., вдолл. США.

У выпадку роўнасці ў адной намінацыі сум балаў па асноўных крытэрыях ацэнкі ў некалькіх суб'ектаў гаспадарання выкарыстоўваюцца дадатковыя крытэрыі ацэнкі:

  • удзельная вага экспартнай прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці ў агульным аб'ёме вытворчасці ў вартасным выражэнні, у працэнтах;
  • суадносіны пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці на 1 студзеня года, што ідзе за справаздачным, і аб'ёму экспарту прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • год, з якога суб’ект гаспадарання экспартуе сваю прадукцыю, работы, паслугі, маёмасныя правы на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці;
  • узнагароджванне экспартнай прадукцыі, работ, паслуг, маёмасных правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці медалямі, дыпломамі і іншымі ўзнагародамі міжнародных кірмашоў і выставак;
  • наяўнасць суб’ектаў тавараправоднай сеткі за мяжой (краіна, колькасць, эфектыўнасць работы);
  • паступленне рэкламацый (прэтэнзій) на экспартную прадукцыю, работы, паслугі, маёмасныя правы на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці за справаздачны перыяд, у працэнтах да агульнага аб'ёму экспарту;
  • геаграфія экспарту (колькасць краін) з асобным пазначэннем пераліку краін – новых рынкаў для суб’екта гаспадарання – удзельніка ў справаздачным годзе;
  • наяўнасць міжнародных сертыфікатаў якасці і адпаведнасці.

Акрамя конкурснай карткі суб'екты гаспадарання могуць накіраваць любыя пацвярджэнні дасягнутага імі камерцыйнага поспеху (публікацыі ў прэсе, копіі дыпломаў, атрыманых на выстаўках, кірмашах або іншых конкурсах і да т.п.).