Лаўрэаты конкурсу (пераможцы і дыпламанты, а таксама ўладальнікі Гран-пры) узнагароджваюцца грашовымі прэміямі і дыпломамі БелГПП. Памеры грашовых прэмій і парадак іх выплаты зацвярджаюцца загадам БелГПП.
У выпадку ўзнагароджвання суаўтараў, аўтарскага калектыву адна грашовая прэмія прысуджаецца ўсім названым у заяўцы ўдзельнікам. Пры гэтым сума грашовай прэміі размяркоўваецца ў адпаведнасці з дасягнутым паміж імі ў заяўцы пагадненнем.
Узнагароджванне лаўрэатаў, як правіла, праходзіць ва ўрачыстай абстаноўцы.