Дата: 26 - 28 Сак 2024
Краіна: Узбекістан
Горад: Ташкент
Фармат: Калектыўная экспазіцыя
Арганізатар: Белінтэрэкспа
Месца правядзення: НВК "Узэкспацэнтр"
Пачатак мерапрыемства: 26.03.2024

Кантактная асоба – Кацярына Волкава
Тэл.: +375 17 290 72 56
Маб.: +375 44 509 12 11
e-mail: kv@belinterexpo.by

26–28 сакавіка 2024 г. у Ташкенце (Рэспубліка Узбекістан) адбудзецца Міжнародная выстава «Прадукты харчавання, інгрэдыенты і тэхналогіі вытворчасці – UzFood», на якой будзе прадстаўлена экспазіцыя беларускіх вытворцаў Belarus. The Taste of Nature.

Традыцыйна Беларусь прымае ўдзел у выставе UzFood, якая з'яўляецца галоўнай падзеяй у сектары харчовай прамысловасці Узбекістана. Экспазіцыя Belarus. The Taste of Nature заўсёды выклікае цікавасць як у прафесійных наведвальнікаў, так і ў афіцыйных гасцей мерапрыемства.

Тэматычныя раздзелы выстаўкі: мяса і птушка, малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы, бакалея, напіткі, харчовыя інгрэдыенты, абсталяванне для харчовай прамысловасці, хлебапячэнне.

Штогод у рамках выставы UzFood праходзіць дзелавая праграма, уключаючы Рытэйл-цэнтр – спецыялізаваную пляцоўку для сустрэч і перамоваў вытворцаў прадуктаў харчавання з закупшчыкамі, рытэйлерамі і дыстрыбутарамі, у ліку якіх Makro, Korzinka, Carrefour, Baraka, FixPrice, Havas і іншыя буйнейшыя гандлёвыя сеткі.

На UzFood 2023 сваю прадукцыю прадставіла рэкордная колькасць удзельнікаў – звыш 280 кампаній з 26 краін, такіх як Аўстрыя, Азербайджан, Афганістан, Рэспубліка Беларусь, Балгарыя, Германія, Індыя, Інданезія, Іран, Італія, Казахстан, Кітай, Рэспубліка Карэя, Латвія, Літва, Малайзія, Нідэрланды, ААЭ, Пакістан, Польшча, Расія, ЗША, Турцыя, Узбекістан, Францыя, Шры-Ланка.

У 2023 годзе беларуская экспазіцыя была ўдастоена спецыяльнай узнагароды за лепшы нацыянальны стэнд. Удзел у беларускай экспазіцыі прынялі 17 прадпрыемстваў і іх філіялы. Падчас выставы айчынныя кампаніі правялі сустрэчы і перамовы з дыстрыбутарамі, аптовымі пакупнікам і вытворцамі прадуктаў харчавання з розных краін свету, па выніках якіх дасягнуты дамоўленасці аб супрацоўніцтве і падпісаны камерцыйныя кантракты.