Запрашаем прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў прыняць удзел у бізнес-сустрэчы і В2В-перамовах з дзелавымі коламі Султаната Аман (губернатарства Паўднёвая Шаркія).
Аманскія кампаніі выказалі зацікаўленасць ва ўстанаўленні дзелавых сувязей з беларускім бізнесам па такіх напрамках, як аўтамабілебудаванне і сельгастэхніка, будаўніцтва і падрадныя работы, вытворчасць цэглы, чарапіцы і цэментных блокаў, турыстычны і гасцінічны бізнес, вытворчасць электрычных і электронных устройстваў, горназдабыўная вытворчасць, сфера прадуктаў харчавання , мясамалочная вытворчасць, сектар грамадскага харчавання і кафэ, кансалтынг, экспартна-імпартныя аперацыі.
Звяртаем увагу, што рабочай мовай бізнес-сустрэчы будзе англійская, і ў мэтах дасягнення найбольшай эфектыўнасці ад двухбаковых перагавораў рэкамендуем накіроўваць для ўдзелу ў мерапрыемстве прадстаўнікоў арганізацый з веданнем англійскай мовы.