Прымаючы да ўвагі стабільнае развіццё дзелавых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай і ўзрастаючы інтарэс з боку беларускіх прадпрыемстваў да азіяцкага рынку, унітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" прапануе для Вас паслугі па арганізацыі дзелавых паездак і наведвання выставак у Кітаі ў 2023 годзе.
У пералік нашых паслуг уваходзіць падрыхтоўка дзелавых праграм для наведвання міжнародных выставак, заводаў і арганізацый у Кітаі; арганізацыя міжнародных і ўнутраных (па Кітаю) трансфераў; браніраванне гатэляў; паслугі прафесійных перакладчыкаў; прафесійны пераклад камерцыйных прапаноў і прэзентацыйных матэрыялаў на замежную мову (ангельскую, кітайскую).
Для Вас можа быць падрыхтавана індывідуальная ці групавая праграма візіту з улікам Вашых пажаданняў. Апроч падрыхтоўкі дзелавой часткі, мы зможам прапанаваць Вам культурную праграму і наведванне славутасцяў у непрацоўны час.
Кантактная асоба для атрымання дадатковай інфармацыі ў Магілёўскім аддзяленні БелГПП - Сітнікава Таццяна Уладзіміраўна, тэл.+375 222 778034, +375 33 6070805, e-mail: sitnikova@cci.by.