
У перыяд з 19 па 24 студзеня 2026 года быў арганізаваны дзелавы візіт у г.Варшаву (Польшча) з мэтай дзелавога наведвання Міжнароднай выставы тэхналогій для металаапрацоўкі WARSAW METALTECH 2026 і Міжнароднай выставы сельскагаспадарчай тэхнікі AGROmashEXPO 2026 у г.Будапешце.
22 студзеня ў рамках візіту адбылася рабочая сустрэча дэлегацыі з Паслом Рэспублікі Беларусь у Венгрыі Улаховічам У.Я., абмяркоўваліся магчымыя напрамкі супрацоўніцтва беларускага бізнесу з Венгрыяй ва ўмовах санкцыйных абмежаванняў.
Пры супрацоўніцтве Венгерскага экспартнага агенцтва (HEPA) былі арганізаваны наведванні профільных прадпрыемстваў і перамовы прадстаўнікоў дэлегацыі з патэнцыйнымі венгерскімі партнёрамі.