Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з сустаршынёй Сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета – Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Маскве Аляксандрам Ястрыбам.
Бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі чарговага пасяджэння Дзелавога савета, якое адбудзецца 12 красавіка і будзе прысвечана фінансаванню беларуска-расійскіх кааперацыйных праектаў, планы па арганізацыі сумеснага мерапрыемства ў рамках Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску 27-28 чэрвеня, а таксама шэраг іншых пытанняў у галіне адзінай прамысловай палітыкі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.