У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылося пасяджэнне сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, прысвечанае пытанням удзелу беларускіх вытворцаў і будаўнічых кампаній у праектах індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі.
Мерапрыемства адкрылі прывітальныя выступленні сустаршыні Дзелавога савета з расійскага боку – Ганаровага консула Рэспублікі Беларусь у Маскве Аляксандра Ястрыба, старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, дэпутата Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Рэсіна, старшыні Рэспубліканскага саюза будаўнікоў Рэспублікі Беларусь Анатоля Нічкасава, старшыні Камітэта па прадпрымальніцтву ў галіне будаўніцтва ГПП Расіі Яфіма Басіна.
Пасля прывітанняў удзельнікам пасяджэння былі прадстаўлены асноўныя тэндэнцыі развіцця індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва (ІЖС) у Расіі, перспектыўныя механізмы развіцця рынку ІЖС, нормы і патрабаванні да праектаў у Маскве і Маскоўскай вобласці, меры фінансавай падтрымкі, прапанаваныя вытворцам Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь, магчымасці маркетплэйсу «СТРОИМ.ДОМ.РФ», а таксама прадпрыемстваў ААТ «МАПІД», РУП «БЕЛБУДЦЭНТР». Кіраўнікі і прадстаўнікі больш за 20 буйных беларускіх і расійскіх кампаній будаўнічай галіны абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння, абмяняліся вопытам рэалізацыі праектаў у Расіі і іншых краінах.
Беларуская гандлёва-прамысловая палата і Гандлёва-прамысловая палата Расійскай Федэрацыі плануюць правядзенне наступнага пасяджэння сумеснага Расійска-Беларускага дзелавога савета 27 чэрвеня ў рамках Х Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які сёлета пройдзе ва Уфе. Ключавымі тэмамі для абмеркавання будуць пераход транспарту на газаматорнае паліва, развіццё сямейнага прадпрымальніцтва, а таксама бар'еры, якія перашкаджаюць фарміраванню агульнага рынку тавараў і паслуг.