У адпаведнасці з пунктам 1.7.2 «Фарміраванне спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя для развіцця прадпрымальніцтва, раскрыцця патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу» Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, зацверджанага распараджэннем Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 5 красавіка 2021 г. № 4, павінны быць падрыхтаваны прапановы па фарміраванні спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя для развіцця прадпрымальніцтва, раскрыцці патэнцыялу малога і сярэдняга бізнесу.
У цяперашні час блокам па канкурэнцыі і антыманапольным рэгуляванні Еўразійскай эканамічнай камісіі ажыццяўляецца збор і аналіз прапаноў нацыянальных органаў дзяржаўнага кіравання і бізнесу краін ЕАЭС для падрыхтоўкі выніковага дакумента і яго ўнясення на разгляд Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У мэтах аховы інтарэсаў прадпрымальніцкай супольнасці Рэспублікі Беларусь пры распрацоўцы комплексу мер па фарміраванні спрыяльнага канкурэнтнага асяроддзя ў Еўразійскім эканамічным саюзе БелГПП прапануе прадстаўнікам бізнесу выказаць меркаванне па дадзенай тэматыцы, у тым ліку прадставіць рэкамендацыі:
па паляпшэнні дзелавога асяроддзя (у тым ліку па ліквідацыі бар'ераў і перашкод);
стварэнні прамысловых кластараў;
развіццю дзяржаўна-прыватнага партнёрства;
павелічэнню долі малых і сярэдніх прадпрыемстваў у структуры эканомікі;
скарачэнні відаў ліцэнзуемай дзейнасці;
забеспячэнні недыскрымінацыйнага доступу да рэсурсаў;
стварэнню роўных умоў дзейнасці на канкурэнтных рынках для кампаній з дзяржаўным удзелам і арганізацый прыватнай формы ўласнасці;
па іншых актуальных пытаннях, звязаных з паляпшэннем умоў вядзення бізнесу ў ЕАЭС.
Просім накіроўваць у БелГПП прапановы да 23 ліпеня 2021 г. на адрас электроннай пошты labaznov@cci.by.