Справки по тел. в г.Могилеве:
+375 (222) 77 80 38, 77 80 39 sertifikat.mogilev@cci.by Справки по тел. в г. Бобруйске:
+375 (225) 72 06 99 btpp@mail.ru Справки по тел. в г. Кричеве:
+375 (2241) 6 45 09
Сфера прымянення
Сертыфікат аб паходжанні тавару – дакумент, які сведчыць аб краіне паходжання тавару, выдаецца на кожную асобную партыю тавару.
Сертыфікаты аб паходжанні тавару выкарыстоўваюцца для:
Пацвяджэння краіны паходжання тавару ў мэтах атрымання тарыфных прэферэнцый у краіне ўвозу: зніжэнне або поўнае вызваленне ад мытных пошлін
Пацвярджэння краіны паходжання тавару для мер нетарыфнага рэгулявання: забароны, абмежаванні на ўвоз/вываз тавару
Забеспячэнне доступу і (або) пацвярджэнне права на прымяненне прэферэнцыйнай папраўкі пры правядзенні працэдур дзяржаўных закупак і закупак за кошт уласных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама дзяржаў – членаў Еўразійскага эканамічнага саюза
Формы сертыфікатаў
СНДСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 выкарыстоўваецца ў дзяржавах-удзельніцах СНД для прымянення рэжыму свабоднага гандлю.
Пагадненне аб правілах вызначэння краіны паходжання тавараў у Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 20 лістапада 2009 года.
ГрузіяСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Грузію. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 30 лістапада 2000 г.
УзбекістанСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў ва Узбекістан. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 24 верасня 1993 г.
ТуркменістанСертыфікат формы СТ-1
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-1 прымяняецца для прадастаўлення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Туркменістан. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Правіл вызначэння краіны паходжання тавараў, зацверджаных Рашэннем Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў ад 24 верасня 1993 г.
СербіяСертыфікат формы СТ-2
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-2 выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пратакола аб вызначэнні краіны паходжання тавараў і метадах адміністрацыйнага супрацоўніцтва да Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Сербія аб свабодным гандлі паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Сербія ад 31 сакавіка 2009 г.
ІранСертыфікат формы СТ-3
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы СТ-3 выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю пры пастаўцы беларускіх тавараў у Іран. Выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Часовага пагаднення, што вядзе да ўтварэння зоны свабоднага гандлю паміж ЕАЭС і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Ісламскай Рэспублікай Іран, з другога боку.
В’етнамСертыфікат формы EAV
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы EAV выкарыстоўваецца для прымянення рэжыму свабоднага гандлю пры пастаўцы беларускіх тавараў у В’етнам. Сертыфікат EAV выдаецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Пагаднення аб свабодным гандлі паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі, з аднаго боку, і Сацыялістычнай Рэспублікай В’етнам, з другога боку, ад 29 мая 2015 г.
ШвейцарыяСістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX
Для прымянення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Швейцарскую канфедэрацыю выкарыстоўваецца сістэма зарэгістраваных экспарцёраў (REX)
НарвегіяСістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX
Для прымянення прэферэнцыйнага рэжыму пры экспарце беларускіх тавараў у Каралеўства Нарвегія выкарыстоўваецца сістэма зарэгістраваных экспарцёраў (REX)
Краіны, якія прадастаўляюць прэферэнцыі ў рамках Генеральнай сістэмы прэферэнцый (GSP)Сертыфікат формы А
Сертыфікат аб паходжанні тавару формы "А" выкарыстоўваецца пры пастаўцы беларускіх тавараў у краіны, якія прадастаўляюць прэферэнцыі ў рамках Генеральнай сістэмы прэференцый (GSP). Выдача сертыфікатаў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі нацыянальнага заканадаўства краіны-экспарцёра.
Іншыя краіныCертыфікат паходжання Агульнай формы
Сертификат происхождения Общей (непреференциальной) формы применяется для поставки товаров в страны, не предоставляющих преференции Республике Беларусь и не устанавливающие требований к порядку подтверждения происхождения ввозимых товаров.
Заключыць дагавор2
Заключэнне грамадзянскага прававога дагавора
3Атрымаць сертыфікат
Атрымаць сертыфікат3
Сертыфікат выдаецца пасля правядзення экспертызы вызначэння краіны паходжання тавару пры адпаведнасці тавару ўстаноўленым крытэрыям паходжання
Кантакты
Паслугі па сертыфікацыі аказваюцца структурнымі падраздзяленнямі БелГПП у 6 абласных і 30 раённых гарадах.