GennadyChorny.jpg
    Чорны Генадзь Леанiдавiч
    генеральны дырэктар

Прадпрыемства цесна ўзаемадзейнічае c мясцовымі органамі дзяржаўнага кіравання, з рэгіянальнымі ГПП Расійскай Федэрацыі, краін Мытнага і Еўрапейскага саюзаў, бізнес-супольнасцямі ЗША, Канады, краін Лацінскай Амерыкі.

Актыўна развівае міжнародныя сувязі. Прадпрыемства з'яўляецца членам Ганзейскага парламента, сумесна з ГПП г.Эрфурта (ФРГ) рэалізуе праграму міжнароднага супрацоўніцтва. Наладжаны сувязі і неаднаразова арганізаваны дзелавыя місіі ў ЗША і Канаду.

Прадпрыемства актыўна ажыццяўляе выставачна-кірмашовую дзейнасць у Магілёўскай вобласці. Выступае калектыўным арганізатарам удзелу беларускіх прадпрыемстваў на прэстыжных замежных выстаўках. Неаднаразова ўзнагароджвалася дыпломамі рэгіянальных ГПП Расійскай Федэрацыі і Казахстана. З'яўляецца ганаровым членам гандлёвай палаты г.Ранча-Кордава, штат Каліфорнія, ЗША.

У мэтах прыцягнення інвестыцый у эканоміку вобласці сумесна з Магілёўскім аблвыканкамам УП "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" арганізуе 1 раз у 2 гады міжнародны інвестыцыйны форум і выстаўку патэнцыялу прадпрыемстваў Магілёўскай вобласці.

УП "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" мае сертыфікат адпаведнасці сістэмы менеджменту якасці ў галіне ацэначнай дзейнасці ў адпаведнасці з патрабаваннямі ISO 9001.