Для ўступлення ў члены Беларускай гандлёва-прамысловай палаты неабходна падаць наступныя дакументы:

  • для рэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

заява аб прыёме;

анкета члена БелГПП;

копія пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі.

  • для нерэзідэнта Рэспублікі Беларусь:

заява аб прыёме;

анкета члена БелГПП – нерэзідэнта;

дакумент, які пацвярджае прававы статус заяўніка ў краіне рэгістрацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны рэгістрацыі (пасведчанне аб рэгістрацыі, выпіска з гандлёвага рэестра і да т.п.), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку з завераным перакладам на рускую мову;

устаноўчы дакумент заяўніка ў адпаведнасці з заканадаўствам краіны рэгістрацыі (статут, устаноўчы дагавор і да т.п.), легалізаваны ва ўстаноўленым парадку з завераным перакладам на рускую мову;

рэкамендацыя нацыянальнай або рэгіянальнай гандлёва-прамысловай палаты краіны рэгістрацыі з завераным перакладам на рускую мову.

Задаць пытанне

Ваша імя: *
Тэлефон:
E-mail: *
Ваша паведамленне: *