З 18 чэрвеня 2021 г. уступае ў сілу рашэнне Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі ад 23 красавіка 2021 г. № 46 "Аб унясенні змяненняў у дадатак № 1 да Правіл вызначэння краіны паходжання асобных відаў тавараў для мэт дзяржаўных (муніцыпальных) закупак"
Рашэнне дапоўніла пералік асобных відаў тавараў "трактарамі для сельскай гаспадаркі іншымі", якія класіфікуюцца ў таварнай пазіцыі 8701 у адпаведнасці з ТН ЗЭД ЕАЭС, і ўмовамі, вытворчымі і тэхналагічнымі аперацыямі, пры выкананні якіх трактары будуць прызнаны паходзячымі з з дзяржаў – удзельніц ЕАЭС.
Праект рашэння быў падрыхтаваны Рабочай групай па пытанні вызначэння краіны паходжання тавару на тэрыторыі ЕЭК пры Кансультатыўным камітэце па дзяржаўных (муніцыпальных) закупках. У мэтах забеспячэння адзінага парадку доступу да закупак Рабочай групай працягваецца падрыхтоўка прапаноў па дапаўненню дадатку № 1 да Правілаў іншымі відамі тавараў.