В ЕАЭС будут определены права и обязанности участников электронной торговли

В ЕАЭС будут определены права и обязанности участников электронной торговли
10 чэрвеня 2021 г

Механізмы забеспячэння кантролю за выкананнем правоў спажыўцоў будуць вызначаныя ў рамках "дарожнай карты" па стварэнні спрыяльных умоў для развіцця электроннага гандлю ў Еўразійскім эканамічным саюзе.

Удзельнікі рабочай нарады, арганізаванай Еўразійскай эканамічнай камісіяй, назвалі асноўныя напрамкі сумеснай працы, вынікі якой павінны забяспечыць бяспеку спажыўцоў краін ЕАЭС пры куплі тавараў у замежных інтэрнэт-магазінах. У іх ліку – выпрацоўка ўмоў дзейнасці замежных гандлёвых пляцовак на тэрыторыі ЕАЭС, процідзеянне нядобрасумленным дзелавым практыкам, абарона персанальных дадзеных спажыўцоў.

"Вызначэнне агульных падыходаў дзяржаў Саюза да абароны правоў спажыўцоў прадугледжана стратэгічнымі напрамкамі развіцця еўразійскай інтэграцыі да 2025 года – адзначыла дырэктар Дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК Наталля Жукава. – Праца па абароне правоў спажыўцоў у электронным гандлі будзе грунтавацца на рэкамендацыях камісіі, якія фіксуюць агульныя падыходы саюзных дзяржаў да абароны спажыўцоў пры дыстанцыйным гандлі».

Сёлета прынятыя і рэалізуюцца новыя рэкамендацыі Камісіі, якія вызначаюць агульныя прынцыпы і крытэрыі добрасумленнай дзелавой практыкі ў дачыненні да спажыўцоў у сферы рознічнага гандлю таварамі. Частка палажэнняў гэтых рэкамендацый намечана ўключыць у базавы пакет мер і мерапрыемстваў, накіраваных на рашэнне задач па абароне правоў спажыўцоў у электронным гандлі.

Акрамя таго, Камісія плануе падрыхтаваць шэраг актаў па ўкараненні лічбавых сэрвісаў. Яны дапамогуць хутка і аб'ектыўна вырашаць спажывецкія спрэчкі.

Даведка
Комплексныя прапановы па развіцці знешняга і ўзаемнага электроннага гандлю прапрацоўваюцца ў рамках даручэння Еўразійскага міжурадавага савета ад 30 красавіка 2021 года № 4, а таксама мерапрыемстваў стратэгічных напрамкаў развіцця эканамічнай інтэграцыі да 2025 года.

(па матэрыялах Інтэрнэт-партала Еўразійскай эканамічнай камісіі)