Пасольства Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь інфармуе, што на падставе пастановы Кабінета Міністраў Рэспублікі Узбекістан ад 20.05.2021 № ПКМ-322 пачынаецца новы этап абавязковай маркіроўкі спажывецкіх тавараў, які ахопіць фармацэўтычныя сродкі, напоі і бытавую тэхніку.
Часовае палажэнне ўключае парадак правядзення і этапы пілотнага праекта па лічбавай маркіроўцы. Праект накіраваны на праверку эфектыўнасці і дастатковасці механізмаў маркіроўкі і кантролю прадукцыі сродкамі лічбавай ідэнтыфікацыі для забеспячэння пацверджання сапраўднасці тавараў і процідзеяння ўвозу кантрафактнай і фальсіфікаванай прадукцыі.
Пілотны праект стартаваў з 1 чэрвеня 2021 г. для лекаў і медыцынскіх вырабаў, з 15 чэрвеня 2021 г. – для вады і напояў, з 1 ліпеня 2021 г. пачнецца яго рэалізацыя для бытавой тэхнікі.
Паэтапнае ўкараненне абавязковай маркіроўкі для лекаў і медыцынскіх вырабаў, вады і напояў пачнецца ўжо 2022 годзе, а для бытавой тэхнікі раней – з 1 снежня 2021 г.
Найменне тавару |
Пілотныя праекты з маркіроўкай |
Паэтапнае ўкараненне абавязковай маркіроўкі |
Код ТН ЗЭД |
Лекі і медыцынскія вырабы |
1 чэрвеня 2021 |
1 лютага 2022 |
3003, 3004 |
Вада і ахаладжальныя напоі |
15 чэрвеня 2021 |
1 сакавіка 2022 |
2009, 2201, 2202 |
Бытавая тэхніка |
1 ліпеня 2021 |
1 снежня 2021 |
8414, 8415, 8418, 8422, 8423, 8450, 8508, 8509, 8510, 8516, 8518,8519, 8521, 8525, 8527, 8528 |
Для ўдзелу ў пілотных праектах адабраны наступныя кампаніі:
лекі і медыцынскія вырабы – «Merrymed Farm», «Jurabek Laboratories», «Remedy Group», «Nobel Pharm Sanoat», «Temur Med Pharm»;
напоі - «Coca-Cola Ichimligi Uzbekistan», «International Beverages Tashkent», «Fruit Juice», «Hydrolife Bottlers», «Family Group»;
бытавая тэхніка – «Artel Engineering and Management», «Foton», «Texnopark», «Sino», «Roison Electronics».