Прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці (адсутнасці) вытворчасці асобных відаў тавараў (паслуг) у Рэспубліцы Беларусь

Выдаём даведкі з пазначэннем пералікаў беларускіх прадпрыемстваў, якія маюць магчымасць і/або заяўляюць аб сваёй гатоўнасці вырабляць пэўную прадукцыю.

Заўвага: Даведка прадастаўляецца ў адпаведнасці з дагаворам паміж БелГПП і заказчыкам паслугі. Інфармацыя прадастаўляецца на аснове базы даных Дзяржаўнай сістэмы каталагізацыі прадукцыі і, пры неабходнасці, дадатковых крыніц (баз даных). 

Паслуга прадастаўляецца на ўмовах 100% перадаплаты на працягу 14 рабочых дзён з моманту аплаты.

Кошт паслугі – 390 руб. 00 кап.,у тым ліку ПДВ 20% у памеры 65 руб. 00 кап. - па адной пазіцыі запыту.

Хто заказвае гэту паслугу: суб’екты гаспадарання, якія плануюць ажыццяўляць закупкі тавараў (паслуг) для ўласных патрэб (накіраванне арганізацыям з пераліку запрашэнняў да ўдзелу ў працэдурах закупкі, запытаў на атрыманне камерцыйных прапанаванняў).