Сістэма зарэгістраваных экспарцёраў REX

З 01.06.2020 года ў Рэспубліцы Беларусь укаранёна сістэма зарэгістраваных экспарцёраў – REX (Registered Exporter System), што прымяняецца ў Нарвегіі і Швейцарыі.

У рамках генеральных сістэм прэферэнцый (GSP) Нарвегіі і Швейцарыі, у якую ўключана Рэспубліка Беларусь, тавары айчынных кампаній пры экспарце ў гэтыя краіны абкладаюцца больш нізкімі мытнымі пошлінамі. Для пацвярджэння факта паходжання тавараў прымяняецца дэкларацыя аб паходжанні тавару, зробленая экспарцёрам у інвойсе, пры гэтым у тэксце REX-дэкларацыі ўказваецца ўнікальны рэгістрацыйны нумар прадпрыемства ў сістэме REX.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.06.2020 №236 «Аб рэгістрацыі ў сістэме зарэгістраваных экспарцёраў» устаноўлена, што рэгістрацыя ў сістэме, у тым ліку змяненне рэгістрацыйных даных і адкліканне рэгістрацыі, ажыццяўляецца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай.

Для рэгістрацыі ў сістэме REX экспарцёру неабходна звярнуцца ва ўнітарнае прадпрыемства Беларускай гандлёва-прамысловай палаты і падаць наступныя дакументы:

- заява

- заяўка на атрыманне статусу зарэгістраванага экспарцёра

- копія контракта на пастаўку тавару (пры наяўнасці)

- копія акта экспертызы паходжання тавару.



Наверх