Карпаратыўнае навучанне

Карпаратыўнае навучанне — адзін з напрамкаў, які нацэлены на прадастаўленне беларускаму бізнесу практыка-арыентаваных сучасных праграм навучання персаналу з улікам спецыфікі, пажаданняў і прыярытэтаў прадпрыемства. Мы праводзім карпаратыўнае навучанне персаналу па найбольш актуальных і запатрабаваных тэмах.

Мерапрыемствы могуць быць рэалізаваны ў фарматах тэматычных семінараў, семінараў-кансультацый, бізнес-трэнінгаў, вэбінараў, круглых сталоў у галіне менеджменту, стратэгічнага планавання, знешнеэканамічнай дзейнасці, маркетынгу, продажаў, фінансаў, дзелавога этыкету і інш.

Для каго падыходзіць карпаратыўнае навучанне: для работнікаў кампаніі. Склад і памер груп вар’іруюцца ў залежнасці ад спецыфікі праграмы.

Месца правядзення карпаратыўнага навучання ўзгадняецца з заказчыкам. Магчыма навучанне з выездам выкладчыка на пляцоўку заказчыка, а таксама арганізацыя пляцоўкі для навучання на тэрыторыі БелГПП.

Даты карпаратыўнага навучання ўзгадняюцца з заказчыкам. Магчыма навучанне ў рабочыя і выхадныя дні, а таксама ў фармаце ранішніх заняткаў (у залежнасці ад тыпу праграмы).

Кошт кожнага праекта карпаратыўнага навучання разлічваецца асобна і залежыць ад дзейнасці і структуры праграмы, складу прыцягнутых экспертаў, колькасці ўдзельнікаў у групе і іншых фактараў.

Наш падыход у арганізацыі карпаратыўнага навучання:

  • вопытныя спікеры — прызнаныя эксперты ў сваёй галіне
  • актуальныя і сучасныя праграмы навучання
  • максімум практыкі для эфектыўнага засваення матэрыялу
  • арыентацыя на спецыфіку канкрэтнага прадпрыемства
  • пост-суправаджэнне пасля заканчэння навучання

Замовіць зваротны званок

Ваша імя: *
Тэлефон: *
Эл. пошта:
Ваша паведамленне: *