Удзел старшыні БелГПП У.Улаховіча ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю газеты “Рэспублiка”
15 чэрвеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч прыняў удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 30-годдзю газеты “Рэспублiка”.

Мерапрыемства адбылося ў Палацы Рэспублікі. Калектыў газеты павіншавалі прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дзяржаўных органаў, вядучых СМІ, дзелавой, культурнай эліты краіны.

Уладзімір Улаховіч адзначыў, што Беларуская гандлёва-прамысловая палата заўсёды можа спадзявацца на “Рэспублiку” як на надзейнага інфармацыйнага партнёра: журналісты газеты на працягу многіх гадоў аператыўна асвятляюць мерапрыемствы, якія праводзяцца Палатай. “Прэзентуючы магчымасці Беларусі замежным партнёрам на знешнеэканамічных мерапрыемствах і аб’ектыўна асвятляючы гэтыя мерапрыемствы, разам мы робім адну вялікую і важную справу – пашыраем экспартны патэнцыял айчынных кампаній. Упэўнены, цеснае і плённае супрацоўніцтва будзе і надалей працягнута на карысць краіны”, – падкрэсліў старшыня БелГПП.

 За значны ўклад у асвятленне экспартнага патэнцыялу Беларусі рэдакцыі газеты “Рэспублiка” ўручана ганаровая грамата Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Падзякі старшыні БелГПП аб’яўлены журналістам выдання Ільі Крыжэвічу і Паліне Івановай.

Фота
Відэа