
3-7 жніўня 2026 года Рэспубліку Беларусь з бізнес-місіяй наведала дэлегацыя Краснаярскага края Расійскай Федэрацыі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, занятых у машынабудаўнічым і аграпрамысловым комплексах, перапрацоўчай прамысловасці.
У рамках візіту Магілёўскім аддзяленнем БелГПП былі арганізаваны і праведзены двухбаковыя сустрэчы і перагаворы расійскіх прадпрымальнікаў з беларускімі партнёрамі ў Мінску і Брэсце. За тры дні работы прадстаўнікі кампаній Краснаярскага края правялі больш як 30 дзелавых перагавораў, наведалі шэраг прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі.
У выпадку зацікаўленасці ва ўстанаўленні супрацоўніцтва з Краснаярскім краем просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязей Магілёўскага аддзялення БелГПП па электроннай пошце: ves.mogilev@cci.by або па тэл. +37533 6070805, +375 222 778034.