Адбыўся візіт прадстаўнікоў АПК Рэспублікі Беларусь у Індыю
17 лютага 2026 г

6-12 лютага 2026 года Магілёўскае аддзяленне БелГПП арганізавала дзелавы візіт прадстаўнікоў АПК Рэспублікі Беларусь у Рэспубліку Індыя з мэтай вывучэння вопыту ў малочнай жывёлагадоўлі. 

У ходзе візіту беларуская дэлегацыя азнаёмілася з перадавымі практыкамі на 19-ай Міжнароднай выставе малочнай і сельскагаспадарчай прадукцыі PDFA International Dairy & Agri Expo 2026 наведала, камбікормавы завод Progressive Dairy Solutions, завод па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі і запчастак Chaany Agro Industries, а таксама вывучыла вопыт індыйскіх малочнатаварных ферм.

Фота
Наверх