
19 лютага 2026 года ў Магілёўскім аддзяленні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбыўся круглы стол, прысвечаны пытанням пашырэння міжпалатнага і гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Магілёўскай вобласцю Рэспублікі Беларусь і Андыжанскай вобласцю Рэспублікі Узбекістан.
Удзельнікі абмеркавалі перспектывы сумесных праектаў у сферы экспарту-імпарту і інвестыцый. Узбекскі бок выказаў цікавасць да імпарту беларускай сельгастэхнікі і піламатэрыялаў, прапанаваўшы ў адказ пастаўкі абутковых і тэкстыльных вырабаў, а таксама фармацэўтычнай прадукцыі. Таксама ёсць зацікаўленасць адкрыць у Магілёўскай вобласці фермерскую гаспадарку па вырошчванні БРЖ.
Асаблівую ўвагу ўдзялілі пашырэнню палатнога ўзаемадзеяння. Дасягнуты дамоўленасці аб далейшых кроках па ўстанаўленні прамых кантактаў паміж прадпрыемствамі рэгіёнаў.
У выпадку зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з кампаніямі Андыжанскай вобласці звяртайцеся ў Магілёўскае аддзяленне БелГПП:
Тэл.: +375 33 6070805
E-mail: ves.mogilev@cci.by