Беларусь і Індыя распрацоўваюць магчымасці стварэння узаемных зборачных вытворчасцей трактароў
18 верасня 2025 г.

Сустрэча Гандлёвага прадстаўніка Пасольства Індыі спадара Раджэша Кумара з беларускім бізнесам адбылася ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. У суб'ектаў гаспадарання, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, ёсць рэальная цікавасць і канкрэтныя прапановы па развіццю супрацоўніцтва, рэалізацыі сумесных праектаў. У зале прысутнічалі кіраўнікі і прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый са сфер прамысловай вытворчасці, лёгкай і харчовай прамысловасці, гандлю і іншых галін.

Вітаючы Раджэша Кумара, намеснік старшыні БелГПП Алена Маліноўская адзначыла, што Палата надае вялікае значэнне развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя.

– Супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі развіваецца дастаткова дынамічна, адносіны носяць даўні дружалюбны характар, які грунтуецца на падабенстве поглядаў на светапарадак, ідэалагічныя ўстаноўкі, агульнасць ацэнкі сітуацыі па многіх пытаннях міжнароднага парадку дня, – падкрэсліла Алена Маліноўская.

Раджэш Кумар, са свайго боку, расказаў аб канкрэтных кроках у гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве Беларусі і Індыі, якія былі зроблены апошнім часам.

Так, наладжана ўзаемадзеянне паміж Мінскім трактарным заводам і індыйскай кампаніяй Sonalika. Прадпрыемствы дамовіліся аб абмене дэталямі і тэхналогіямі, а таксама выказалі намер падпісаць мемарандум аб стварэнні зборачных вытворчасцей індыйскіх трактароў у Беларусі і беларускіх трактароў у Індыі. Ёсць яшчэ адна індыйская кампанія, якая жадае супрацоўнічаць з БелАЗам.

– Усё гэта павялічвае гандлёвы абарот паміж Індыяй і Беларуссю на сотні мільёнаў долараў, – канстатаваў прадстаўнік індыйскага Пасольства.

Акрамя таго, краіны працуюць над устараненнем існуючых у гандлёва-эканамічнай сферы бар'ераў: такіх як строгі візавы рэжым, зарэгуляванасць рынку, складанасці ва ўзаемных разліках. Многія праблемы ўяўляецца магчымым вырашыць у рамках удзелу Беларусі і Індыі ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

БелГПП, у сваю чаргу, гатова прадаўжаць аказваць беларускаму і індыйскаму бізнесу ўсебаковую падтрымку па шырокім спектры напрамкаў.

Фота
Наверх