
16-17 снежня адбылася бізнес-місія прадпрыемстваў Белгарадскай вобласці і Рэспублікі Марый Эл у г.Магілёў.
У склад расійскай дэлегацыі ўвайшлі кампаніі-вытворцы ветэрынарных прэпаратаў, сланечнікавага алею, макухі і шроту, парашковай фарбы, металаапрацоўчага і дрэваапрацоўчага інструмента, пітной вады.
На базе Магілёўскага аддзялення бакі правялі больш за 50 сустрэч і перагавораў, а таксама наведалі вядучыя прамысловыя прадпрыемствы г.Магілёва, сельскагаспадарчыя прадпрыемствы горада.