Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палатай арганізаваны Беларуска-Польскі семінар. У мерапрыемстве, якое адбылося на пляцоўцы БелГПП, а таксама ў анлайн-фармаце, прынялі ўдзел больш за 160 прадстаўнікоў бізнесу дзвюх краін.
У ходзе семінара выступілі старшыня Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Казімеж Здуноўскі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Марцін Вайцяхоўскі, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Аляксандр Часноўскі, намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, дырэктар Нацыянальнага цэнтра маркетынгу і кан'юнктуры цэн Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь Мікалай Барысевіч, прадстаўнікі Польскага агенцтва інвестыцый і гандлю, Асацыяцыі польскага бізнэсу, эксперты юрыдычных, страхавых кампаній.
Спікеры прадставілі актуальную інфармацыю аб дзейнасці беларускіх і польскіх прадпрыемстваў у сучасных умовах, магчымасці і інструменты развіцця двухбаковых эканамічных сувязей, далі адказы на пытанні прадстаўнікоў беларускага і польскага бізнесу.