БелГПП падпісала мемарандум аб супрацоўніцтве з маркетплэйсам Ozon
1 кастрычніка 2024 г

Беларуская Гандлёва-прамысловая палата і Маркетплэйс Ozon падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Бакі дамовіліся аб партнёрстве з мэтай папулярызацыі тавараў, вырабленых у Беларусі.

Дакумент падпісалі сёння намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін і дырэктар «Азон маркет Бел» Сяргей Гасаян.

У рамках партнёрства на маркетплэйсе з'явіцца спецыяльны раздзел «Зроблена ў Беларусі», дзе будуць сабраны тавары беларускіх вытворцаў. У раздзел будуць трапляць тавары, верыфікаваныя Беларускай гандлёва-прамысловай палатай як тавары ўласнай вытворчасці.

Як адзначыў намеснік старшыні БелГПП, мэта ўзаемадзеяння з маркетплэйсаімі – актывізаваць рэалізацыю беларускімі вытворцамі сваіх тавараў праз сучасныя і эфектыўныя каналы, якімі з'яўляюцца электронныя гандлёвыя пляцоўкі.

Ozon – мультыкатэгорыйны маркетплейс, адзін з самых буйных на тэрыторыі СНД. На пляцоўцы прадстаўлена больш за 370 млн таварных найменняў у больш як 20 катэгорыях: ад кніг і адзення да прадуктаў харчавання і тавараў для здароўя. Кампанія працуе ў Беларусі з 2022 года і актыўна развівае лагістычную інфраструктуру на тэрыторыі краіны. Сёння адкрыты фулфілмент-цэнтр у Мінску плошчай 13 000 квадратных метраў і сартавальны цэнтр у Оршы плошчай 1145 квадратных метраў. Таксама актыўна развіваецца сетка пунктаў выдачы ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Фота
Відэа