Бізнес-трэнінг "Міжнародная купля-продаж"
21 лютага 2024 г

Унітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" 21 лютага 2024 г. арганізавала бізнес-трэнінг на тэму "Міжнародная купля-продаж: складанне знешнеэканамічнага кантракта, наступствы яго невыканання і скасавання, сродкі прававой абароны, урэгуляванне спрэчак і спагнанне страт".

Тэму асвятляў начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП, член Прэзідыума Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, арбітр, медыятар, магістр права Віталь Уладзіміравіч Вабішчэвіч.

У бізнес-трэнінгу прынялі ўдзел 15 прадпрыемстваў і арганізацый Магілёўскай вобласці.

Трэнінг прайшоў у інтэрактыўнай форме ўзаемадзеяння лектара са слухачамі, за 6 гадзін працы ўдзельнікі мерапрыемства не толькі прайшлі навучанне па праграме, але і адпрацавалі практычныя навыкі па складанні знешнеэканамічнага кантракта, атрымалі індывідуальныя кансультацыі і разгорнутыя адказы лектара па існуючай праблематыцы. 

У далейшым прадпрыемствы члены БелГПП пакета "Прэміум" могуць скарыстацца сваім правам атрымання паслуг на выгадных умовах, у тым ліку і па шэрагу пытанняў, што асвятляюцца на трэнінгу.

Фота
Відэа