Бізнес-сустрэча дзелавых колаў Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь
28 красавіка 2023 г

28 красавіка ў Іркуцку прайшла бізнес-сустрэча дзелавых колаў Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь, арганізаваная Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сібіры».

На тэрыторыі «Іркуцк Сіці Цэнтра» сабраліся для B2B-перамоваў кіраўнікі і прадстаўнікі бізнесу Беларусі і Іркуцкага рэгіёну, многія з якіх прыехалі ўжо для заключэння кантрактаў.

У прывітальным слове на адкрыцці мерапрыемства старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, у прыватнасці, сказаў: «Сёння вялікая беларуская дэлегацыя ў гасцях на іркуцкай зямлі. Адначасова праходзіць рабочы візіт Прэм'ер-міністра Беларусі, сустрэчы з кіраўніцтвам рэгіёну. Думаю, што вось такая сінэргія бізнесу і ўрада дасць найлепшыя вынікі. Таму тыя сустрэчы, якія сёння адбудуцца, упэўнены, прынясуць свае вынікі і сёння мы даведаемся аб падпісанні новых кантрактаў».

Прэзідэнт Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сібіры» Аляксей Собаль у прывітальным слове да ўдзельнікаў канферэнцыі пажадаў удалых кантактаў і удалых кантрактаў. «Мы пастараліся сабраць кампаніі з самых розных галін. Спадзяемся, што яны знойдуць сваіх партнёраў з Беларусі і нашы сувязі будуць развівацца на карысць нашым дзяржавам», – сказаў Прэзідэнт Саюза «Гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сібіры».

Пасля прывітальных выступленняў і прэзентацыі беларускіх кампаній адбылася цырымонія падпісання кіраўнікамі абедзвюх палат пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сібіры».

У гэты ж дзень на перагаворнай пляцоўцы «Іркуцк Сіці Цэнтра» было падпісана яшчэ адзінаццаць дакументаў паміж прадстаўнікамі бізнес-колаў.

Бізнес-сустрэча дзелавых колаў Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь адбылася ў рамках рабочага візіту ўрадавай дэлегацыі на чале з Прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам у Іркуцк.

Фота
Наверх