Бізнес-сустрэча дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь і Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі
18 сакавіка 2024 г

Бізнес-сустрэча дзелавых колаў Рэспублікі Беларусь і Іркуцкай вобласці Расійскай Федэрацыі, арганізаваная Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Саюзам «Гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сібіры» ў рамках візіту ў Мінск дэлегацыі расійскага рэгіёну, адбылася ў БелГПП.

Мерапрыемства адкрылі кіраўнік расійскай дэлегацыі – намеснік Міністра эканамічнага развіцця і прамысловасці Іркуцкай вобласці Марына Пятрова, намеснік старшыні БелГПП Дзяніс Мялешкін, намеснік дырэктара дэпартамента падтрымкі прадпрымальніцтва і знешнеэканамічнай дзейнасці ГПП Усходняй Сібіры Ілья Баннікаў.

Вітаючы дэлегацыю Іркуцкай вобласці, намеснік старшыні БелГПП падкрэсліў, што Беларусі ёсць што прапанаваць расійскім партнёрам у розных сферах – у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, сектары паслуг. Узаемныя візіты, В2В-сустрэчы і іншыя кангрэсна-выставачныя мерапрыемствы з удзелам прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый, паводле яго слоў, – гэта эфектыўныя пляцоўкі для прадуктыўных перагавораў, пошуку прадметных прапаноў па супрацоўніцтву. «Разлічваю на тое, што вынікам і гэтай сустрэчы стануць канкрэтныя дамоўленасці і падпісаныя кантракты ў самай бліжэйшай перспектыве», – адзначыў ён.

Акрамя таго, Дзяніс Мялешкін абазначыў планы па ўдзеле БелГПП і беларускіх кампаній у пятым Байкальскім міжнародным форуме партнёраў у Іркуцку ў гэтым годзе, а таксама запрасіў расійскія дзелавыя колы наведаць буйныя міжнародныя выставачныя падзеі ў Беларусі – «Белагра» і ТІБО.

Пасля завяршэння прывітальных выступленняў адбыліся прамыя перагаворы паміж прадстаўнікамі каля 30 беларускіх і іркуцкіх прадпрыемстваў і арганізацый. Бізнесмены абмеркавалі магчымасці развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферах лёгкай прамысловасці, вытворчасці прадуктаў харчавання, машынабудавання, лагістыкі і іншых.

Фота
Відэа