Бізнес-сустрэча з дэлегацыяй Уладзімірскай вобласці
20 красавіка 2023 г

У рамках візіту дэлегацыі Уладзімірскай вобласці ў Рэспубліку Беларусь Магілёўскім аддзяленнем Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізавана бізнес-сустрэча прадстаўнікоў беларускіх прадпрыемстваў з дзелавымі коламі Уладзімірскай вобласці. Мерапрыемства адбылося ў Менску.

Бізнес-сустрэчу адкрылі намеснік генеральнага дырэктара па знешнеэканамічных сувязях Магілёўскага аддзялення БелГПП Таццяна Аляксеева, дырэктар Агенцтва эканамічнага развіцця Уладзімірскай вобласці Максім Нікераў, віцэ-прэзідэнт ГПП Уладзімірскай вобласці Кірыл Гаўрылаў.

Расійскі бізнес прадставілі кіраўнікі і спецыялісты 15 кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве, экспарце, імпарце тавараў і кааперацыі па такіх напрамках, як машынабудаванне, металаапрацоўка, прыборабудаванне, хімічная і шкляная прамысловасць, будаўніцтва. З беларускага боку ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі больш як 30 прадпрыемстваў.

Праграма візіту ў Беларусь дэлегацыі Уладзімірскай таксама ўключала наведванне выстаўкі « TIBO -2023», ААТ «БЕЛАЗ», Індустрыяльнага парку «Вялікі камень».

Фота
Відэа