
У Мінску праходзіць дзелавая сустрэча з дэлегацыяй бізнес-колаў Узбекістана.
Мерапрыемства арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Гандлёва-прамысловай палатай Узбекістана ў мэтах пашырэння двухбаковых дзелавых сувязей, устанаўлення і паглыблення кантактаў паміж прадстаўнікамі беларускіх і ўзбекскіх прадпрыемстваў і арганізацый.
Для ўдзелу ў бізнес-сустрэчы ў Мінск прыбыла вялікая дэлегацыя з Узбекістана – прадстаўнікі больш за 100 арганізацый, галіновых ведамстваў і прадпрыемстваў, якія працуюць па такіх напрамках, як дрэваапрацоўчая і мэблевая вытворчасць, лёгкая, хімічная, харчовая прамысловасць, сельская гаспадарка, будаўніцтва і інжынерыя, аптовы і рознічны гандаль і іншыя. З беларускага боку цікавасць да мерапрыемства праявілі больш за 170 прадстаўнікоў прадпрыемстваў розных сфер.
Бізнес-сустрэчу адкрылі старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, намеснік старшыні ГПП Узбекістана Жамшэд Уракаў, Часовы павераны ў справах Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў.
У сваіх выступленнях яны адзначылі, што супрацоўніцтва дзвюх краін развіваецца, экспарт і імпарт растуць фактычна адначасова.
«У 2022 годзе мы пераадолелі планку агульнага тавараабароту ў 500 млн долараў. Пры гэтым па выніках 2023 года плануецца больш за 600 млн. Думаю, нашы сустрэчы будуць прадуктыўнымі і дадуць магчымасць яшчэ больш нарасціць тавараабарот. У рамках візіту пройдуць не толькі B2B-перамовы, але таксама прадугледжана і наведванне прадпрыемстваў, дзе ў ўзбекскіх калег будзе магчымасць азнаёміцца з нашай прадукцыяй», – падкрэсліў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Прадстаўнікі канцэрнаў «Беллегпрам» і «Беллеспаперапрам», а таксама Беларускай універсальнай таварнай біржы прадставілі ўвазе гасцей з Узбекістана патэнцыял беларускіх арганізацый у сферах лёгкай прамысловасці, дрэваапрацоўкі, магчымасці выкарыстання біржавога механізму прадпрыемствамі дзвюх краін ва ўзаемным гандлі.
Пасля завяршэння пленарнай часткі прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін прадоўжылі работу ў фармаце В2В-перагавораў для ўстанаўлення прамых кантактаў і абмеркавання канкрэтных праектаў далейшага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.