
У перыяд з 17 па 20 чэрвеня 2024 г. адбыўся візіт дэлегацыі кіраўнікоў і спецыялістаў АПК Рэспублікі Беларусь у Калінінградскую вобласць Расійскай Федэрацыі з мэтай развіцця расійска-беларускіх адносін у сферы АПК у частцы вывучэння і абмену вопытам з Калінінградскай вобласцю ў сферы малочнай жывёлагадоўлі.
У склад дэлегацыі ўвайшлі кіраўнікі і спецыялісты 10 СВК Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Магілёўскага аблвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванню Шклоўскага райвыканкама.
Вывучэнне і абмен вопытам праходзілі на базе селекцыйна-генетычнага цэнтра «Інтэрген Рус» (далей-Цэнтр). За два дні ў расійскім рэгіёне дэлегацыя наведала асноўныя аб'екты Цэнтра: станцыю па асемяненню і лабараторыю па сэксаванні семені быкоў, жывёлагадоўчы комплекс на 5500 галоў па вырошчванні маладняку і цялушак на продаж, малочную ферму на 3900 галоў з каруселлю на 110 галоў, дом Лесніка з вучэбна-метадычным класам. У рамках наведванняў правялі перамовы з дырэктарам Цэнтра, галоўным мэнэджэрам па малочнай жывёлагадоўлі Цэнтра, заатэхнікамі і ветурачамі, загадчыкамі ферм і скотнікамі.
20 чэрвеня адбылася рабочая сустрэча па развіццю малочнай жывёлагадоўлі рэгіёну і абмен думкамі ў Калінінградскай ГПП з удзелам кіраўніка Пасольства Рэспублікі Беларусь у г.Калінградзе і прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Калінінградскай вобласці.
У выпадку вашай зацікаўленасці ў супрацоўніцтве з Калінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі просім звяртацца ў аддзел знешнеэканамічных сувязей Магілёўскага аддзялення БелГПП па тэл. +375 222 77 80 34, 375 44 735 00 30.