ХII З'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты
5 кастрычніка 2022 г

У Мінску адбыўся ХII З'езд Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, у рабоце якога прынялі ўдзел намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Ігар Назарук, прадстаўнікі больш за 130 прадпрыемстваў і арганізацый – дэлегатаў і гасцей З'езда.

Старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў падвёў вынікі работы Палаты ў 2019 – 2022 гадах па ўсіх напрамках яе дзейнасці, прадставіў планы па далейшаму развіццю арганізацыі, удасканаленню паслуг па падтрымцы беларускіх прадпрыемстваў і прасоўванню іх знешнеэканамічных інтарэсаў.

«З'езд – гэта пэўная мяжа, калі мы падводзім вынікі, ацэньваем зробленае і вызначаем планы на будучыню. Асабліва адзначу, што сёлетні З'езд праводзіцца напярэдадні значнай для нас падзеі – 70-годдзя з дня ўтварэння Беларускай гандлёва-прамысловай палаты. Усе гэтыя гады мы імкнемся аказваць паслугі, запатрабаваныя бізнесам, і прасоўваць інтарэсы беларускіх экспартна арыентаваных прадпрыемстваў», – адзначыў старшыня БелГПП. Ён падкрэсліў, што апошнія тры гады былі няпростымі: пандэмія, санкцыі, падзеі ва Украіне – усё гэта аказала сур'ёзны ўплыў на дзейнасць як прадпрыемстваў, так і Палаты. «Але мы з пачатку ўсіх выклікаў шукалі новыя формы і метады работы, імкнуліся пашыраць і асучасніваць нашы паслугі, у тым ліку аператыўна ўкараняючы анлайн-фармат», – адзначыў Міхаіл Мятлікаў.

Старшыня БелГПП падрабязна спыніўся на кожнай сферы дзейнасці Беларускай гандлёва-прамысловай палаты – арганізацыі міжнародных дзелавых мерапрыемстваў, каардынацыі выставачна-кірмашовай дзейнасці, прававой падтрымцы бізнесу, у тым ліку пацвярджэнні форс-мажору, што асабліва актуальна ў цяперашніх умовах, прасоўванні інтарэсаў бізнесу ў дзяржаўных органах і ЕЭК, дзелавой адукацыі, сертыфікацыі, экспертызе і ацэнцы, абароне і ахове інтэлектуальнай уласнасці, інфармацыйнай падтрымцы прадпрыемстваў-экспарцёраў і іншых напрамках работы БелГПП па аказанні практычнай дапамогі бізнесу.

«Асноўнай задачай БелГПП і ў далейшым застанецца садзейнічанне ў прасоўванні беларускай прадукцыі на знешнія рынкі і пошук ніш для таго, каб нашы тавары ведалі ва ўсім свеце», – падкрэсліў Міхаіл Мятлікаў.

Старшыня рэвізійнай камісіі БелГПП Святлана Грабянцова прадставіла справаздачу аб фінансава-гаспадарчай дзейнасці БелГПП за перыяд ліпень 2019 г. – чэрвень 2022 г.

Сваім вопытам супрацоўніцтва з Беларускай гандлёва-прамысловай палатай падзяліліся дырэктар ТАА «Паліпаль Мэбля Бел» Алег Хвалюк, дырэктар СТАА «Манулі Гідраўлікс Мануфактурынг Бел» Андрэй Іванюк, першы намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір» Сяргей Лескавец, генеральны дырэктар ААТ «Малочны свет» Марына Анікеева, старшыня Асацыяцыі ацэначных арганізацый Святлана Юрэня, генеральны дырэктар РУП «БЕЛТАМОЖСЭРВІС» Вадзім Бабарыкін, дырэктар ААТ «Магілёўскі металургічны завод» Алек Пракопаў.

Дэлегаты З'езда прызналі працу Палаты ў справаздачны перыяд здавальняючай.

З'ездам выбраны новы склад Савета БелГПП і рэвізійная камісія БелГПП.

Фота
Відэа