У рамках другога Беларуска-Афрыканскага эканамічнага форуму адбыўся круглы стол “Беларусь – партнёр для Афрыкі”. Прадстаўнікі галіновых міністэрстваў, фінансавых і бізнес-арганізацый Беларусі прэзентавалі прадстаўнікам дыпламатычных місій дзяржаў Афрыкі гандлёва-эканамічны патэнцыял краіны і паспяховыя праекты беларуска-афрыканскага ўзаемадзеяння.
Старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч выступіў з прэзентацыяй аб ролі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў развіцці дзелавога супрацоўніцтва з краінамі Афрыкі. Ён падкрэсліў, што для Палаты гэта вялікі гонар і адказнасць – быць суарганізатарам Беларуска-Афрыканскага эканамічнага форуму, таму што галоўная місія БелГПП – гэта садзейнічанне беларускаму бізнесу ў развіцці знешнеэканамічных сувязяў, а партнёрам з розных краін – ва ўсталяванні кантактаў, рэалізацыі сумесных узаемавыгадных праектаў. “Нашы паслугі арыентаваны на падтрымку гэтых сувязяў, і мы ахвотна прадаставім усе нашы магчымасці як беларускім прадпрыемствам, так і нашым замежным партнёрам, у дадзеным выпадку з афрыканскіх краін”, – адзначыў старшыня БелГПП .
Таксама Уладзімір Улаховіч паведаміў, што ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ёсць пазітыўны і канструктыўны вопыт узаемадзеяння з партнёрамі з краін Афрыканскага кантынента: падпісаны пагадненне і мемарандумы аб супрацоўніцтве з 13 структурамі ў 13 афрыканскіх дзяржавах, за апошнія два з паловай гады праведзена 37 сумесных мерапрыемстваў з удзелам бізнесу 23 дзяржаў Афрыкі, у тым ліку ў анлайн-рэжыме.
Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Аляксей Багданаў, намеснік Міністра адукацыі Сяргей Руды, намеснік Міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк, дырэктар УП “БР-кансалт” ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” Андрэй Міцкевіч прадставілі перспектыўныя праекты Беларусі ў галіне сельскай гаспадаркі, магчымасці адукацыйнай сферы краіны для прадстаўнікоў краін Афрыкі, патэнцыял развіцця міжнародных сувязяў айчынных устаноў аховы здароўя, інструменты фінансавання знешнегандлёвых здзелак.