Мемарандум аб узаемаразуменні паміж Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Філіпінскай гандлёва-прамысловай палатай падпісаны ў Маніле.
Ад імя БелГПП дакумент падпісаў першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Лукашэвіч.
Дакумент актуалізуе мемарандум аб узаемаразуменні паміж дзвюма арганізацыямі, заключаны ў 2009 годзе, і накіраваны на пашырэнне міжпалатаўскага ўзаемадзеяння ў мэтах прасоўвання дзелавых сувязей, у асноўным у сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, гандлю, транспарту і лагістыкі.
Бакі таксама будуць імкнуцца на пастаяннай аснове абменьвацца дзелавымі місіямі, забяспечваць удзел нацыянальных вытворцаў у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах, якія праводзяцца краінамі.