Міхаіл Мятлікаў, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты:
– У ходзе Беларуска-Пакістанскага форуму было абмеркавана шмат розных тэм у рамках развіцця гандлёва-эканамічных адносін. Адна з надзённых тэм сённяшняга дня – падтрымка гандлю банкаўскімі інструментамі. Цяпер гандаль паміж краінамі немагчымы без удзелу банкаўскіх структур. Упэўнены, што, нягледзячы на ўсе знешнія цяжкасці, і беларускія і пакістанскія банкі знойдуць эфектыўнае рашэнне для рэалізацыі камерцыйных праектаў паміж нашымі краінамі. Яшчэ адно важнае пытанне – распрацоўка лагістычных рашэнняў дастаўкі тавараў з Беларусі ў Пакістан і з Пакістана ў Беларусь. Паміж нашымі краінамі больш за 4 тысячы кіламетраў, і неабходна знайсці максімальна эфектыўныя і эканамічныя варыянты лагістыкі.
Беларуска-Пакістанскі форум прайшоў у Мінску 10 красавіка 2025 года. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 200 кампаній з абедзвюх краін.