Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе ў Нові Садзе
22 мая 2023 г

20 мая пачала работу Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь на Міжнароднай сельскагаспадарчай выставе ў г. Нові Сад (Сербія).

Экспазіцыя арганізавана Беларускай гандлёва-прамысловай палатай. Выставачны аператар – унітарнае прадпрыемства «Белінтэрэкспа» БелГПП.

Міжнародная сельскагаспадарчая выстава ў Нові Садзе (International Agricultural Trade Fair Novi Sad) праводзіцца штогод з 1957 года, збірае прыблізна 150 тысяч наведвальнікаў і больш за 1500 экспанентаў. Яна ўваходзіць у пяцёрку вядучых выставак у Еўропе і ў дзесятку вядучых выставак у свеце. Мэта мерапрыемства – асвятленне індустрыі сельскай гаспадаркі, азнаямленне наведвальнікаў з высакаякаснай прадукцыяй і сучаснымі тэндэнцыямі ў развіцці аграбізнесу.

Нацыянальную экспазіцыю Рэспублікі Беларусь урачыста адкрылі старшыня БелГПП Міхаіл Мятлікаў, першы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч, Ганаровы консул Рэспублікі Беларусь у Нові Садзе Драгалюб Швоня.

Беларусь на выставе прадстаўляюць навуковыя арганізацыі, прадпрыемствы – вытворцы нафтахімічнай і прамысловай прадукцыі. У ліку ўдзельнікаў – Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях (ДУ «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння»), арганізацыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, установы Міністэрства адукацыі, а таксама нафтахімічныя прадпрыемствы ААТ «Гродна Азот», ААТ «Завод горнага воску», ААТ «Белшына», ААТ «Лакафарба», ААТ «Магілёўхімвалакно».

На адкрытай пляцоўцы прадстаўлены ўзоры сельскагаспадарчай тэхнікі ад флагманаў беларускай прамысловасці.

Работа нацыянальнай экспазіцыі Беларусі на International Agricultural Trade Fair Novi Sad працягнецца да 26 траўня.

Фота
Відэа