Маштабная Нацыянальная экспазіцыя Рэспублікі Беларусь прадстаўлена на міжнародных выставах InterFood і CaspianAgro Azerbaijan, якія адначасова праходзяць у Баку.
У перыяд з 15 па 17 мая Азербайджанская Рэспубліка – ключавы цэнтр сустрэч замежных партнёраў, прадстаўнікоў бізнесу і ўрадавых дэлегацый.
Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставак прынялі ўдзел намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў, запрошаныя кіраўнікі вядучых айчынных прадпрыемстваў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання і профільных ведамстваў.
«Беларусь штогод прымае самы актыўны ўдзел у выставах Caspian Agro і Inter Food. Беларускія кампаніі сёння прадстаўляюць мясную, малочную, кандытарскую, рыбную, алкагольную прадукцыю і іншыя віды харчавання, а таксама ўгнаенні, хімікаты для апрацоўкі раслін, ветэрынарныя прэпараты, шырокую лінейку гатовай сельскагаспадарчай тэхнікі і шыннай прадукцыі. Узаемны гандаль Беларусі і Азербайджана харчовымі таварамі інтэнсіўна развіваецца і ўносіць істотны ўклад у забеспячэнне харчовай бяспекі дзвюх краін», – сказаў віцэ-прэм'ер Ігар Петрышэнка.
Па словах старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава, сёлета павільён Беларусі сярод іншых нацыянальных стэндаў самы буйны. «Ён займае амаль 300 квадратных мэтраў. На нашых стэндах прадстаўлены і прадукты харчавання, і сельгасмашынабудаванне, і, вядома, нафтахімія, у тым ліку ўгнаенні, якія выкарыстоўваюцца ў сельскай гаспадарцы», – распавёў ён.
Удзел у Caspian Agro і Interfood Azerbaijan дае магчымасць беларускім прадпрыемствам прадэманстраваць сваю прадукцыю не толькі жыхарам Азербайджана, але і прадстаўнікам многіх іншых дзяржаў. За гады ўдзелу сваю прадукцыю на выставах прэзентавалі больш за дзвесце беларускіх кампаній. Тут яны знайшлі сваіх партнёраў і паспяхова супрацоўнічаюць з імі.
«У мінулым годзе было 15 тысяч наведвальнікаў, якія прадстаўлялі 38 краін свету, г.зн. гэта не толькі магчымасць уявіць сябе ў Азербайджане – гэта магчымасць прадставіць сябе і іншым краінам свету», – адзначыў старшыня БелГПП.
У гэтым годзе ў рамках Нацыянальнай экспазіцыі, арганізаванай выставачным прадпрыемствам «Белінтэрэкспа» Беларускай гандлёва-прамысловай палаты, беларускія прадпрыемствы прадстаўляюць шырокі асартымент прадукцыі і тавараў харчовай і прамысловай сфер.
Так, на стэндзе Беларускага дзяржаўнага канцэрна харчовай прамысловасці «Белдзяржхарчпрам» прадстаўлена таварная лінейка кандытарскіх, пасціла-мармеладных вырабаў і цукерак прадпрыемстваў ААТ «Кандытарская фабрыка «Слодыч», ААТ «Чырвоны харчавік», СААТ «Камунарка», СП ААТ «Спартак».
Канцэрнам экспанавана асартыментная прадукцыя ААТ «Лідахарчканцэнтраты», ААТ «Мінскі маргарынавы завод», ААТ «Слуцкі цукрарафінадны камбінат».
Шырока прадстаўлены блок лікёра-гарэлачнай і тытунёвай сфер: ААТ «Мінск крышталь» – кіруючая кампанія холдынгу «Мінск крышталь груп», ААТ «Гомельскі лікёра-гарэлачны завод «Радамір», ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман». Асобна прэзентаваны асартыментны пералік прадукцыі ААТ «Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод «Алгонь».
На экспазіцыйным стэндзе кіруючай кампаніі холдынгу «Канцэрн Брэстмясамалпрам» дэманструюцца тавары шэрагу прадпрыемстваў: ААТ «Брэсцкі мясакамбінат», ААТ «Кобрынскі масларобна-сыраробны завод», ААТ «Лунінецкі малочны завод», ААТ «Пінскі мясакамбінат», ААТ «Берасцейскі пекар».
Мясную галіну таксама прадстаўляюць Ваўкавыскі, Гродзенскі, Магілёўскі мясакамбінаты, малочную – Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат, ААТ «Савушкін прадукт», ААТ «Мінскі малочны завод нумар 1» – кіруючая кампанія холдынга «Першы малочны», Слуцкі сыраробны камбінат, Тураўскі малочны камбінат.
СП «Санта Брэмар» ТАА прапануе асартымент рыбы і морапрадуктаў.
Беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі «Белнафтахім» на выставачным форуме экспануе шырокую лінейку тавараў і прадукцыі нафтахімічнага профілю прадпрыемстваў ААТ «Белшына», ААТ «Гомельскі хімічны завод», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Магілёўхімвалакно», ААТ «Светлагор» ААТ «Нафтан».
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» у рамках InterFood і CaspianAgro прадстаўляе аўтамабіль-самазвал аблегчанай канструкцыі і зніжанай поўнай масай да 25 тон, якая дазваляе эксплуатацыю аўтамабіля без арганічанняў па дарогах агульнага карыстання.
Свае распрацоўкі таксама экспануе холдынг «Гомсельмаш» – адзін з лідэраў сусветнага рынку па вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі.
У ходзе правядзення маштабнага выставачнага форуму ў Баку запланавана насычаная дзелавая праграма, у тым ліку тэматычныя бізнес-пляцоўкі для правядзення партнёрскіх сустрэч і перагавораў з замежнымі прадстаўнікамі.
Так, ужо пасля ўрачыстага адкрыцця сельскагаспадарчага форуму адбылася цырымонія падпісання дакументаў – двух дзясяткаў кантрактаў, мемарандумаў і пагадненняў на агульную суму 54 млн долараў ЗША.
InterFood – найбуйнейшая спецыялізаваная выстава вытворцаў прадуктаў харчавання і напояў, тэхналогій і абсталявання для вытворчасці прадуктаў харчавання ў Азербайджане.
CaspianAgro – буйны рэгіянальны форум вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі і харчавання.