Прэзідэнты Беларусі і Азербайджана азнаёміліся з беларускай і азербайджанскай прадукцыяй на выставе Caspian Agro у Баку
16 мая 2024 г

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў наведалі ў Баку міжнародную сельскагаспадарчую выставу Caspian Agro.

Кіраўнікі дзяржаў азнаёміліся з экспазіцыямі Беларусі і Азербайджана, вывучыўшы патэнцыял прадпрыемстваў і перспектыўныя кірункі супрацоўніцтва ў сферы аграпрамысловага комплексу.

З экспанатамі і ўдзельнікамі выставак ад беларускага боку ганаровых гасцей падрабязна азнаёміў старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў.

Паралельна з Caspian Agro у выставачным цэнтры Баку праходзіць яшчэ адна міжнародная выстава – Interfood Azerbaijan. Разам яны сталі найбуйнейшым сельскагаспадарчым форумам у рэгіёне. Выставы аб'ядналі каля 500 кампаній з 38 краін. Беларусь прадстаўляе тут сваю прадукцыю пяты год запар. Усяго ж свае нацыянальныя павільёны адкрылі 15 дзяржаў. У першы дзень выставы беларускія вытворцы дасягнулі пагадненняў на 54 млн долараў ЗША.

Фота
Відэа