Расійска-Беларускі бізнес-форум «Саюзныя гарызонты. Дыялог Беларусь – Санкт-Пецярбург»
25 кастрычніка 2024 г

У Паўночнай сталіцы Расіі адбыўся Расійска-Беларускі бізнес-форум «Саюзныя гарызонты. Дыялог Беларусь – Санкт-Пецярбург», арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Саюзам «Санкт-Пецярбургская гандлёва-прамысловая палата» ў рамках рабочага візіту Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Рамана Галоўчанкі і правядзення 14-га пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Санкт-Пецярбурга.

Мерапрыемства адкрылі прывітальныя выступленні кіраўнікоў гандлёва-прамысловых палат – арганізатараў форуму: Міхаіла Мятлікава і Уладзіміра Кацянёва. Спікеры адзначылі станоўчую дынаміку развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, узрастаючую цікавасць бізнесу ў паглыбленні кааперацыі, а таксама важнасць і значнасць правядзення двухбаковых дзелавых мерапрыемстваў для ўмацавання партнёрства ў розных сферах і галінах, у тым ліку для замяшчэння санкцыйнага імпарту.

Парадак дня дзелавога форуму быў насычаны. Узняты актуальныя тэмы, звязаныя з пытаннямі лагістыкі, аптымізацыі знешнеэканамічнай дзейнасці, прынцыпамі выбудоўвання ўзаемадзеяння з гандлёвымі сеткамі і асаблівасцямі выхаду на харчовы рынак Санкт-Пецярбурга, абаронай інтэлектуальнай уласнасці, а таксама разгледжаны магчымасці экспартнага фінансавання і інструменты фінансавай падтрымкі сумесных праектаў, перавагі Беларускай універсальнай таварнай. біржы.

У рамках форуму падпісаны двухбаковыя камерцыйныя дакументы на агульную суму больш за 1 млрд расійскіх рублёў на пастаўку ў адрас расійскіх партнёраў беларускіх трыкатажных вырабаў, мікраэлектронікі, металургічнай прадукцыі, прадуктаў харчавання.

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі форуму яго ўдзельнікі – прадстаўнікі больш за 30 беларускіх прадпрыемстваў і прадстаўнікі больш за 60 буйных кампаній Санкт-Пецярбурга прадоўжылі работу ў фармаце прадуктыўных В2В-перагавораў па канкрэтных праектах супрацоўніцтва ў сферах прамысловай вытворчасці і машынабудавання, харчовай прамысловасці, лагістыкі, санаторна-курортных паслуг, дрэваапрацоўкі, электронікі, вытворчасці трыкатажных вырабаў і іншых.

Запланавана наведванне гасцямі форуму выстаўкі-кірмашу беларускіх тавараў у рамках Дзён горада Мінска ў Санкт-Пецярбургу, якая праходзіць у гістарычным парку «Мая Расія» Паўночнай сталіцы.

Фота
Відэа