
Унітарнае прадпрыемства "Магілёўскае аддзяленне БелГПП" 28 сакавіка 2023 г. арганізавала семінар-кансультацыю на тэму "Зніжэнне рызык пры заключэнні знешнеэканамічнага дагавора: практычныя падыходы па праверцы контрагентаў".
Тэму асвятляў начальнік дэпартамента прававога забеспячэння і лічбавых тэхналогій БелГПП, член Прэзідыума Міжнароднага арбітражнага суда пры БелГПП, арбітр, медыятар, магістр права Віталь Уладзіміравіч Вабішчэвіч.
Семінар сабраў больш за 20 прадпрыемстваў і арганізацый Рэспублікі Беларусь рознай формы ўласнасці, як у анлайн, так і афлайн фармаце.
Слухачам былі асветлены пытанні аб прававых наступствах і рызыках заключэння дагавора з нядобрасумленным контрагентам, юрыдычнай адказнасці; пытанні праверкі замежных контрагентаў, выкарыстання замежных крыніц, а таксама метадах праверкі, парадку дзеянняў і пераліку пытанняў, якія павінны быць прапрацаваны перад прыняццем рашэння аб падпісанні дагавора.
У канцы семінара ўдзельнікі семінара мелі магчымасць задаць набалелыя пытанні па дадзенай тэматыцы і атрымалі разгорнутыя адказы лектара.