Сустрэча намесніка старшыні БелГПП Д.Мялешкіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аргенціны Э.Зуайнам
30 верасня 2022 г

У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча намесніка старшыні БелГПП Дзяніса Мялешкіна з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Аргенцінскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі і Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Эдуарда Антоніа Зуайнам.

У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні і перспектывы пашырэння супрацоўніцтва бізнесу Беларусі і Аргенціны, пытанні ўзаемадзеяння па лініі гандлёва-прамысловых палат дзвюх краін, магчымасці арганізацыі сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Аргенціны з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, правядзення прэзентацыі гандлёва-эканамічнага патэнцыялу гэтай краіны і магчымасцей для беларускіх вытворцаў на яе рынку. Дзяніс Мялешкін запрасіў дэлегацыю Гандлёва-прамысловай палаты Аргенціны і дзелавых колаў наведаць Беларусь з візітам, а таксама прыняць удзел у буйных міжнародных выставачных і кангрэсных мерапрыемствах – Міжнароднай спецыялізаванай выставе «БЕЛАГРА», Беларускім прамыслова-інавацыйным форуме, Міжнародным форуме па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТИБО и іншых.

Відэа