Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з прадстаўніком БелГПП у Каралеўстве Іспанія Давідам Фігерасам Батэтам.
Падчас сустрэчы разгледжаны напрамкі работы БелГПП і прадстаўніка Палаты па садзейнічанні ўсталяванню кантактаў паміж дзелавымі коламі Беларусі і Іспаніі, інфармаванні прадстаўнікоў іспанскага бізнесу аб асаблівасцях дзелавога клімату Беларусі і кампаніях – перспектыўных партнёрах, магчымасці ўдзелу прадстаўніка БелГПП і іспанскіх прадпрыемстваў у праекце “Ад Лісабона да Уладзівастока”.
Давід Фігерас выступіў з ініцыятывай правядзення ў другой палове бягучага года анлайн-семінара з удзелам прадстаўнікоў БелГПП, Гандлёва-прамысловай палаты Іспаніі, дзелавых колаў дзвюх краін.