Сустрэча старшыні БелГПП У.Улаховіча з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ірана С.Яры
11 чэрвеня 2021 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Саідам Яры.

У.Улаховіч і С.Яры абмеркавалі бягучы стан і перспектывы беларуска-іранскага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку на ўзроўні рэгіёнаў дзвюх краін, магчымасці ўдзелу беларускіх прамысловых прадпрыемстваў у спецыялізаванай выставе Eurasia Expo у Тэгеране, а таксама тэрміны правядзення чарговага пасяджэння Змяшанай Беларуска-Іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва ў Мінску і магчымасці арганізацыі ў рамках работы Камісіі візіту дэлегацыі бізнес-колаў Ірана ў Беларусь.

Фота
Відэа