У Маскве стартаваў Еўразійскі эканамічны форум, які праходзіць пад дэвізам «Еўразійская інтэграцыя ў шматпалярным свеце».
У рамках дзелавой праграмы форуму старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў прыняў удзел у панэльнай сесіі «Развіццё прадпрымальніцтва ў сучасных умовах».
У сваім выступленні М.Мятлікаў адзначыў неабходнасць уцягвання дзелавой супольнасці ў працэс падрыхтоўкі заканадаўчых ініцыятыў, накіраваных на паляпшэнне ўмоў вядзення бізнесу, вызначэнне дакладных, зразумелых і галоўнае – адзіных правіл на прасторы ЕАЭС.
Удзельнікам сустрэчы прадстаўлены прапановы беларускага бізнесу па ўдасканаленні заканадаўства, абмеркаванне якіх у бліжэйшы час пачнуць эксперты гандлёва-прамысловых палат краін ЕАЭС. Акрамя таго, гэтыя ініцыятывы плануецца ўключыць у парадак дня далейшай работы Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У прыватнасці, беларускім бокам унесены прапановы аб неабходнасці гарманізацыі заканадаўства краін ЕАЭС у галіне субсідзіравання прадукцыі машынабудавання, аб увядзенні ў ЕАЭС адзінага ўтылізацыйнага збору на спецыяльныя самаходныя машыны замежнай вытворчасці, аб адмене выплаты ўтылізацыйнага збору ў краінах ЕАЭС на прадукцыю машынабудавання, якая мае сертыфікат СТ-1, выдадзены ў адной з краін Саюза.
Прымаючы да ўвагі неабходнасць актыўнай работы па збліжэнні заканадаўства краін ЕАЭС, БелГПП прапанавала гандлёва-прамысловым палатам ЕАЭС аб'яднаць намаганні ў гэтым напрамку і стварыць пастаянна дзейную экспертную групу па пытаннях гарманізацыі заканадаўства.