В'етнам зацікаўлены ў развіцці супрацоўніцтва з Беларуссю
18 верасня 2025 г.

Канструктыўны дыялог Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуена Ван Чунга з прадстаўнікамі айчынных прадпрыемстваў адбыўся ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце. Цікавасць беларускага бізнесу да гэтай краіны каласальная, як і в'етнамскага бізнесу да Беларусі, таму місія цяперашняй сустрэчы – намеціць канкрэтныя пункты судакранання.

Выступаючы з прывітальным словам, спадар Пасол падкрэсліў, што паміж Беларуссю і В'етнамам ёсць вельмі вялікі патэнцыял у эканоміцы.

– Для ўмацавання і развіцця супрацоўніцтва мы вызначаем галіны, у якіх можам быць цікавыя і карысныя адзін аднаму. На сённяшняй сустрэчы мне вельмі хацелася б выслухаць прапановы беларускага бізнесу, вызначыць моцныя бакі беларускай эканомікі, дзе мы маглі б узаемадзейнічаць, – адзначыў Нгуен Ван Чунг.

Таксама спадар Пасол зазначыў, што Пасольства мае намер арганізоўваць візіт в'етнамскіх прадпрымальнікаў у Беларусь, і прапанаваў беларускім прадпрыемствам наведаць В'етнам з мэтай азнаямлення з гандлёва-эканамічным патэнцыялам краіны і наладжвання бізнес-сувязей.

Намеснік старшыні БелГПП Алена Маліноўская, у сваю чаргу, адзначыла, што паміж Беларуссю і В'етнамам наладжаны даверны дыялог на высокім і вышэйшым узроўнях, што садзейнічае развіццю гандлёва-эканамічных адносін.

– У маі 2025 года адбыўся візіт Генеральнага сакратара ЦК Кампартыі В'етнама То Лама ў Рэспубліку Беларусь, у рамках якога прайшла бізнес-сустрэча па развіццю знешнеэканамічных сувязей, інвестыцый, гандлю і турызму паміж В'етнамам і Беларуссю. На сустрэчы дасягнуты дамоўленасці аб пашырэнні двухбаковага дзелавога супрацоўніцтва, абмене дэлегацыямі і развіцці прамых кантактаў паміж дзелавымі коламі дзвюх краін, – расказала Алена Маліноўская.

Фота
Наверх