9 кастрычніка пад эгідай арганізатара нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь на сёмай кітайскай міжнароднай выставе імпарту (CIIE) у Шанхаі – унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» сумесна з цэнтрам дзелавой адукацыі Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў рамках комплексу падрыхтоўчых мерапрыемстваў да ўдзелу ў Міжнародным выставачным форуме праведзены воркшоп-семінар з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў, арганізацый і дзяржаўных органаў, якія былі задзейнічаныя ў рабоце павільёнаў Рэспублікі Беларусь.
Асноўнай тэмай мерапрыемства стала эфектыўнасць работы беларускіх прадпрыемстваў на рынку Кітайскай Народнай Рэспублікі, якая сфармавала пул пытанняў з удзелам запрошаных экспертаў і спікераў, якімі прапанаваны практычныя кейсы і актуальныя практыкі па забеспячэнні экспазіцыйнай актыўнасці, прааналізаваны шэраг профільных напрамкаў, юрыдычных і лагістычных аспектаў.
Адкрываючы мерапрыемства, старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў адзначыў значнасць дыялогавага ўзаемадзеяння паміж ключавымі звёнамі: арганізатарамі, куратарамі і ўдзельнікамі выставачнага мерапрыемства ў Шанхаі, падзякаваўшы кітайскаму боку за падтрымку ў рэалізацыі перспектыўных магчымасцей для беларускіх удзельнікаў.
Ён распавёў аб маштабах маючай адбыцца экспазіцыі, заклікаў удзельнікаў цалкам выкарыстоўваць патэнцыял для пашырэння сваёй міжнароднай дзейнасці.
Дырэктар унітарнага прадпрыемства «Белінтэрэкспа» Наталля Кураш падкрэсліла, што падрыхтоўка да нацыянальнай экспазіцыі-своечасовая сістэмная работа, падчас якой прапрацоўваецца канцэптуальная аснова стылізацыі беларускай экспазіцыі. У тым ліку спецыялісты «Белінтэрэкспа» ўзаемадзейнічаюць з кітайскімі экспертамі, дэталёва прапрацоўваюць асноўныя арганізацыйна-практычныя элементы, каб максімальна эфектыўна і правільна прэзентаваць патэнцыял Рэспублікі Беларусь на найбуйнейшым выставачным форуме ў Шанхаі.
«Удзел беларускіх прадпрыемстваў і кампаній у сёмай кітайскай міжнароднай выставе імпарту дасць магчымасць умацаваць узаемадзеянне з партнёрамі на рынку Кітая і рэгіёна ў цэлым, узмацніць развіццё шматузроўневага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая, забяспечыць эфектыўную рэалізацыю праектаў у сферах эканомікі і гандлю, інвестыцый, турызму і культуры», – адзначыла саветнік па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Ван Жуйцзюань.
Геаграфія і каляндар міжнародных выставачных мерапрыемстваў у Кітаі на наступны 2025 год павялічыўся ў тры разы. Апроч Шанхая плануюцца выставы ў такіх рэгіёнах, як Шэньчжэнь з выставай SIAL Shenzhen і Хайкоу з выставай China International Consumer Products Expo.
Мерапрыемствы ў рамках воркшоп-семінара дазволілі ўдзельнікам атрымаць дэталёвую інфармацыю, зафіксаваць актуальныя трэнды ў арганізацыі і падрыхтоўцы да выставачных падзей.
Запрошанымі экспертамі падрабязна разгледжаны асаблівасці дзелавой камунікацыі ў Кітаі з практычнай прапрацоўкай аспектаў у вядзенні перагавораў, прааналізаваны ключавыя элементы эфектыўнага ўдзелу ў міжнароднай выставе з улікам патрабаванняў кітайскіх арганізатараў.
Прадстаўнікамі сакратарыята Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, арбітрамі Міжнароднага арбітражнага суда пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце для ўдзельнікаў воркшоп-семінара прадстаўлены механізмы праверкі контрагента ў Кітаі ў кантэксце бізнес-працэсу і бяспекі, практычныя аспекты пры заключэнні знешнеэканамічнага кантракта пры рабоце з рэзідэнтам.
Рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам» «Белмытсэрвіс» прэзентаваны варыянты пабудовы транспартна-лагістычных ланцужкоў пры гандлі з Кітаем, а таксама асаблівасці дастаўкі тавараў, у тым ліку на саму выставу CIIE.
Дадаткова для беларускіх вытворцаў асветлены пытанні выдачы і атрымання сертыфікатаў паходжання тавараў. Пры гэтым адзначана, што дадзеная катэгорыя сертыфікатаў выдаецца толькі прадпрыемствамі сістэмы Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.
Акрамя профільных тэматык удзельнікі воркшоп-семінара змаглі атрымаць кампетэнтныя кансультацыі па пытаннях трансферу, рэгістрацыйных мерапрыемстваў на выставе, планавання дзелавой праграмы на краінавым павільёне з запрашэннем кітайскіх партнёраў і шэрагу практычных арганізацыйна-тэхнічных напрамкаў.