У Беларускай гандлёва-прамысловай палаце адбылася сустрэча старшыні БелГПП Міхаіла Мятлікава з дэлегацыяй Самарскай вобласці (Расійская Федэрацыя) на чале з намеснікам старшыні Урада вобласці Наталляй Кацінай. У склад дэлегацыі ўвайшлі прэзідэнт Гандлёва-прамысловай палаты Самарскай вобласці Валерый Фамічоў, кіраўнік гарадской акругі Самара Алена Лапушкіна, гандлёвы прадстаўнік Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Юрый Залатароў.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы ўзаемадзеяння Беларусі і Самарскай вобласці ў сферы лагістыкі, павелічэння паставак у расійскі рэгіён прадукцыі беларускага машынабудавання, а таксама пытанні міжпалацкага ўзаемадзеяння, у тым ліку магчымасці арганізацыі мерапрыемстваў для бізнесу і сумеснага ўдзелу ў буйных міжнародных выставах і форумах у Беларусі і Расіі.