Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з Ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь у Эскішэхіры (Турэцкая Рэспубліка) Гюрханам Албайракам.
У ходзе сустрэчы разгледжаны перспектывы супрацоўніцтва беларускіх прадпрыемстваў з кампаніямі Эскішэхіра – буйнога прамысловага цэнтра Турцыі – па такіх напрамках, як машынабудаванне, сельская гаспадарка, харчовая, тэкстыльная прамысловасць, будаўніцтва, дрэваапрацоўка і іншыя. Намечаны магчымыя варыянты ўзаемадзеяння БелГПП і Ганаровага консула ў мэтах прасоўвання беларуска-турэцкіх бізнес-кантактаў.