Сустрэча старшыні БелГПП М.Мятлікава з прэзідэнтам Зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палаты М.Камунгерэму
12 чэрвеня 2023 г

Старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Міхаіл Мятлікаў сустрэўся з прэзідэнтам Зімбабвійскай нацыянальнай гандлёвай палаты Майкам Камунгерэму. У сустрэчы таксама прыняў удзел Часовы павераны ў справах Рэспублікі Зімбабвэ ў Рэспубліцы Беларусь Кудаувашэ Лоўрэнс Гоніва.

У ходзе сустрэчы разгледжаны актуальныя пытанні і перспектывы беларуска-зімбабвійскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, паспяховыя прыклады ўкаранення беларускіх распрацовак на вытворчасцях у Зімбабвэ.

Г-н Камунгерэму абазначыў ключавыя напрамкі, у якіх зімбабвійскі бізнес бачыць найбольшы патэнцыял для партнёрства з Беларуссю. Гэта сельская гаспадарка і сельскагаспадарчае машынабудаванне, турызм, стварэнне зборачных вытворчасцей, развіццё інфраструктуры, у тым ліку будаўніцтва дарог, дамбаў, сонечных электрастанцый. Паводле яго слоў, ёсць таксама прапановы па супрацоўніцтве ў галіне геолагаразведкі.

Акрамя таго, зімбабвійскім бокам адзначана важнасць абмену дэлегацыямі рознага ўзроўню для ўстанаўлення і развіцця партнёрства дзвюх краін, абмену вопытам і перадавымі тэхналогіямі.

Фота
Відэа